Сімвал памяці аб подзвігу народа

Пасадка дрэў, прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, прайшла ў лесапаркавай зоне ў раёне вуліцы Паркавая Бялынічаў.

Актывісты раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, РА ГА “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, “Фонд міру” і “БРСМ” высадзілі больш за дзвесце саджанцаў клёнаў і елак як сімвал памяці Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

– Праз гэтыя дрэвы мы ўшаноўваем памяць аб тых, хто цаной свайго жыцця, уласным гераізмам набліжаў Перамогу, – адзначыў актывіст раённага аб’яднання прафсаюзаў, што ўваходзяць у ФПБ, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Васіль КРАЎЦОЎ, які таксама прыняў удзел у пасадцы дрэў. – Яны стануць сімвалам сувязі пакаленняў і будуць напамінаць нашчадкам аб вялікім подзвігу нашага народа.

Тэкст і фота Марыі ШУТ.

Print Friendly, PDF & Email