На глебе нянавісці

У раённы суд накіравана крымінальная справа грамадзяніна М. з Галоўчына, які зрабіў злачынства, прадугледжанае арт. 186 КК РБ.

У студзені 2019 года М. пасварыўся са сваёй былой сужыцелькай К. пасля таго, як разам добра выпілі. Жанчына пачала абвінавачваць М. у тым, што ён скраў яе маёмасць. У адказ на гэта мужчына, раззлаваўшыся, стаў збіваць жанчыну, сціскваў яе шыю, пагражаў забойствам. Былая сужыцелька спалохалася, што той можа пазбавіць яе жыцця, і, вырваўшыся, звярнулася ў міліцыю.

М. ва ўсім прызнаўся. Зараз яго чакае судовае разбіральніцтва.

Алена ЯЦКОВА,

         следчы РАСК.

Print Friendly, PDF & Email