Расплата за крадзёж

Грамадзянін Р., 2001 года нараджэння, зрабіў злачынства, прадугледжанае ч. 2 арт. 205 КК РБ.

Разам са знаёмым 49-гадовым Б. у лістападзе мінулага года ён наўмысна пранік праз вакно ў магазін “Крыніца”, што знаходзіцца ў аграгарадку Цяхцін. Там яны таемна выкралі бутэльку алею і некалькі блокаў цыгарэт, чым прычынілі ўладальніцы магазіна, індывідуальнай прадпрымальніцы Л., шкоду на агульную суму больш за 36 рублёў.

Нагадаем, што крымінальная адказнасць за такое злачынства наступае з 14-гадовага ўзросту.

                                                              Алена ЯЦКОВА,

         следчы РАСК.

 

Print Friendly, PDF & Email