Па суседскай нядбайнасці
Чарговы няшчасны выпадак з–за неасцярожнага абыходжання суседзяў з агнём пры спальванні смецця адбыўся ў аўторак у в. Старое Сяло.
Аб пажары паведамілі ў РАНС а 15 гадзіне.
Калі ратавальнікі прыбылі на месца выкліку, гарэлі дзве гаспадарчыя пабудовы і сухая расліннасць.
У выніку пажару знішчана драўлянае гаспадарчае памяшканне, пашкоджаны дах хлева з блокаў і сцены яшчэ адной прыбудовы.
Яшчэ раз нагадваем аб неабходнасці захавання правіл пажарнай бяспекі пры спальванні смецця:
– зацішнае надвор’е;
– ёмістасць з вадой аб’ёмам не менш за 10 л;
– ачышчаная ад верхняга слою глебы пляцоўка, адлегласць ад якой павінна быць не менш за 10 м да будынкаў, 20 м – ляснога масіву і 30 м – сціртаў сена і саломы.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.