Темы

Вучацца збіраць робатаў

Ва ўсіх установах адукацыі раёна для школьнікаў дзейнічаюць гурткі і аб’яднанні па інтарэсах самых розных кірункаў. А ў Галоўчынскай СШ у бягучым навучальным годзе з’явілася магчымасць займацца яшчэ і …робататэхнікай.

Гурток робататэхнікі дзейнічае на базе школы ад МЦ “Ветразь”. Аддзел па адукацыі райвыканкама закупіў для яго патрэб шэсць набораў канструктара Lego WeDo 2.0, займацца з якімі могуць вучні, пачынаючы з сямігадовага ўзросту, і адзін больш складаны канструктар Lego Mindstorms ER 3, які мае шэсць базавых канструкцый.

Заняткі з юнымі робататэхнікамі праводзіць настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый БУЛАНОВІЧ.

– Вучні спачатку збіраюць робатаў па ўзорах, а потым з дапамогай маленькіх электрарухавікоў робяць іх рухомымі, – гаворыць ён. – Рабяты складаюць праграмы на спецыяльным планшэце, і робаты ажываюць, пачынаюць рухацца. Яны з’яўляюцца аўтаномнымі – не звязаныя з планшэтам правадамі.

Такім чынам, школьнікі развіваюць свае ўменні як у канструяванні, так і ў праграмаванні. Яны сабралі смеццявоз, снегаход, цягач, змяю, багамола, дыназаўрыкаў…

Наступным этапам з’яўляецца рэалізацыя праектаў, якім папярэднічае прагляд навучальнага відэа. Напрыклад, праект “Цяга” дапамагае вучням лепш зразумець, як дзейнічае трэці закон Ньютана. Акрамя фізікі, робататэхніка дазваляе рабятам засвойваць веды таксама па матэматыцы і біялогіі, вывучаць гэтыя прадметы ў гульнявой форме, дае ўяўленне аб механіцы і будаўніцтве – напрыклад, праз праекты “Трывалыя канструкцыі” і “Мост”.

Зараз выхаванцы гуртка складаюць робатазаваную платформу на базе Lego Mindstorms ER 3 і з задавальненнем дэманструюць магчымасці гэтага робата. Дзякуючы датчыкам дотыку, адлегласці, гуку і іншым, робат-платформа ў час руху заўважае перашкоды, робіць павароты, распазнае колеры і рухаецца дакладна ўздоўж абазначанай лініі.

Дзмітрый Булановіч здымае відэаролікі  праектаў, якія рэалізуюць яго выхаванцы. Многія дасягненні юных робататэхнікаў іх бацькі і сябры могуць убачыць у групе “Головчинская средняя школа” ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”.

                                 Андрэй СУПІТАЛЁЎ,

                                 няштатны карэспандэнт

                                 “Зары над Друццю”.

                                   Фота аўтара.

Последние новости

Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости области

С 22 по 26 апреля на территории области проводится «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024