Темы

Яго добрыя ўчынкі памятаюць і сёння

Калі чалавек калісьці выбраў для сябе верны прафесійны шлях, то і пасля выхаду на заслужаны адпачынак ён будзе з радасным хваляваннем успамінаць свае працоўныя будні. Адзін з такіх – ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы Віктар АРЖАНІКАЎ.

Той дзень, 16 красавіка 1968 года, калі ўладкаваўся на працу ў гарспажыўтаварыства на пасаду інструктара па кадрах і арганізацыйна-масавай рабоце, Віктар Паўлавіч памятае добра, як і ўсе 26 гадоў сваёй працы. Праз два гады члены прафсаюзнай арганізацыі таварыства выбралі яго старшынёй пярвічкі, і ён пастаянна перавыбіраўся прафсаюзным лідарам да 1991 года.

Па сцвярджэнні Віктара Аржанікава, у сваёй працы ён заўсёды строга прытрымліваўся артыкулаў Кодэкса законаў аб працы, і ніколі ад іх не адступаў, нягледзячы на тое, што гэта часам прыводзіла да канфлікту з кіраўніцтвам.

– Заўсёды трымаў сваю пазіцыю, – падкрэсліў ён. – Гэта давала ўпэўненасць, што ў маёй працы парадак, любы дакумент адпавядае нормам.

Таму ўсе праверкі праходзілі паспяхова і ніякіх прэтэнзій да яго працы не было.

Самым складаным, па ўспамінах ветэрана, быў перыяд, калі ажыццяўляўся перавод магазіна “Гастраном” на работу па метадзе самаабслугоўвання – першага ў нашым раёне і аднаго з першых у вобласці.

Студзень 1970 года. Віктар Паўлавіч з жонкай Ганнай Іванаўнай – тадышняй загадчыцай гастранома.

– Перад гэтым прыйшлося правесці тэрміновы пазачарговы сход, на якім быў складзены графік дзяжурства грамадскіх кантралёраў у гастраноме, – успамінаў Віктар Паўлавіч. – На паліцах з таварамі вывешвалі самаробныя плакаты, у якіх нагадвалі пакупнікам аб неабходнасці аплаціць тавар у касе на выхадзе.

Але, нягледзячы на папярэджанні, у першы месяц працы штодня фіксаваліся “жадаючыя разбагацець”. Праўда, з цягам часу іх колькасць зменшылася.

Праз некаторы час, калі абноўлены магазін стаў паказваць свае станоўчыя бакі, пачаўся паступовы перавод на такі метад абслугоўвання астатніх гандлёвых кропак райцэнтра.

– Спецыфіка работы спажыўтаварыства не дазваляла часта арганізоўваць масавыя мерапрыемствы для адпачынку членаў прафсаюзнай арганізацыі, якіх у гарста было каля двухсот, – адзначыў Віктар Аржанікаў. – Нельга было парушаць графік работы гандлёвых аб’ектаў.

Але, нягледзячы на напружаны працоўны графік, Віктар Паўлавіч знаходзіў час для такіх мерапрыемстваў, каб даць магчымасць членам прафсаюзнай арганізацыі адпачыць ад працы, наладзіць зносіны паміж сабой.

– Арганізоўваў для іх і экскурсіі, – адзначыў Віктар Аржанікаў. – Некалькі разоў наведалі мемарыяльныя комплексы “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Курган Славы”, “Хатынь”.

У сілу таго, што былы старшыня прафарганізацыі меў юрыдычную адукацыю, нярэдка адстойваў правы сваіх калег, падказваў, як выйсці з той ці іншай сітуацыі.

– Мне заўсёды было прыемна і радасна дапамагчы чалавеку, – падкрэсліў Віктар Аржанікаў, – быць карысным для кагосьці. У сваёй рабоце дабіваўся справядлівасці і вучыў гэтаму калег.

За такое стаўленне да працы ў скарбонцы Віктара Паўлавіча нямала ўзнагарод, якія ён з гонарам час ад часу перабірае. Сярод іх шэраг падзяк абкама прафсаюза работнікаў дзяржгандлю і спажыўкааперацыі, дыпломы, граматы праўлення райспажыўсаюза, званні “Цвердалобы законнік”, “Заслужаны ветэран калектыву” і інш.

З надыходам пенсійнага ўзросту ў 1984 годзе Віктару Паўлавічу давялося расстацца з прафсаюзнай дзейнасцю. Яшчэ дзесяць гадоў ён адпрацаваў у гарспажыўтаварыстве рэвізорам і затым выйшаў на заслужаны адпачынак.

– Вядома, пасля столькіх гадоў сумеснай працы цяжка было пакінуць калектыў, – адзначыў Віктар Аржанікаў. – Затое цяпер, калі выходжу на прагулку, часта сустракаю былых калег. Яны вітаюцца і дзякуюць за тую дапамогу, якую ім калісьці аказаў. Вельмі прыемна, што людзі памятаюць добрыя ўчынкі.

         Фота аўтара

         і з асабістага архіва

            Віктара Аржанікава.

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024