З дарогай жарты дрэныя
Адсутнасць уважлівасці і максімальнай сканцэнтраванасці падчас дарожнага руху заўсёды прыводзяць да непрыемных здарэнняў.
31 сакавіка жыхар аграгарадка Ланькаў нападпітку кіраваў матаблокам. Адолены “зялёным зміем”, ён страціў уважлівасць і сутыкнуўся з прыпаркаваным на ўзбочыне дарогі аўтамабілем “Рэно”. З месца здарэння кіроўца сельгасагрэгата скрыўся, але супрацоўнікі АДАІ РАУС хутка адшукалі яго. Па факце ДТЗ праводзіцца разбіральніцтва.
1 красавіка а чацвёртай гадзіне раніцы вадзіцель аўтамабіля “Міцубісі” рухаўся па аўтадарозе Мінск-Магілёў. Нечакана на дарогу выйшаў лось. Кіроўца не паспеў адрэагаваць і наехаў на яго. У выніку здарэння аўтамабілю прычынены шматлікія механічныя пашкоджанні. АДАІ РАУС праводзіць праверку.
Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,
інспектар АДАІ РАУС.