Вяртанне сродкаў кантралюецца

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучаны парадак акумуліравання адлічэнняў на капрамонт жылога фонду па жылых дамах, у якіх створаны таварыствы ўласнікаў або арганізацыі забудоўшчыкаў. З сакавіка 2016 г. гэтыя сродкі па рашэнні ТУ і ЖБК могуць паступаць альбо на іх рахункі, альбо на спецрахункі выканкамаў (раней такія адлічэнні маглі таксама залічвацца на рахункі жыллёва-эксплуатацыйных арганізацый).

Аналіз паказаў, што ў вобласці ўстаноўлены парадак збору адлічэнняў на капрамонт не выконваўся. Значныя аб’ёмы грашовых сродкаў працягвалі паступаць на рахункі ЖЭА і ў асобных выпадках выдаткоўваліся на мэты, не звязаныя з капітальным рамонтам жылых дамоў.

Па прапанове Камітэта на рахункі выканкамаў, ТУ і ЖБК ужо вярнулі звыш 3 млн  рублёў незаконна акумуліраваных на рахунках ЖЭА сродкаў, што дасць магчымасць накіраваць іх на правядзенне капітальнага рамонту шматкватэрных жылых дамоў. На кантролі застаецца вяртанне яшчэ 1,6 млн рублёў.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці. 

Print Friendly, PDF & Email