Адрэагавала вельмі бурна

У кастрычніку мінулага года ў РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў будынку РАНС наглядна знаёмая жанчына пабіла вакно.

Гэта, як высветлілася, неаднаразова судзімая В., у якой была непагашаная судзімасць. Яна прыцягвалася за аналагічнае здарэнне. Напярэдадні вечарам В. адпачывала ў кафэ. Паспрачалася з  работнікам РАНС, які зрабіў жанчыне заўвагу ў ветлівай форме: аб тым, што яна шмат разоў тэлефанавала ў пажарную службу і маўчала. В. на заўвагу адрэагавала вельмі бурна.

Вынікам стала тое, што ў дзве гадзіны ночы яна падышла да будынка РАНС і стала кідаць камянямі ў вакно. Яе апазналі адразу ж.

В. асуджана па ч.2 арт. 339 КК РБ на 1 год пазбаўлення волі з утрыманнем у выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму.

Тяццяна КОЗЫРАВА,

старшы следчы РАСК.

Print Friendly, PDF & Email