Праводзіцца праверка

18 сакавіка 2019 года ў РАУС паступіла паведамленне пра тое, што выяўлены парэшткі цела чалавека ў лясным масіве паблізу вёскі Мяльнік.

Падчас агляду пры ім знойдзены фрагменты адзення і абутку: штаны з джынсавай тканіны цёмна-сіняга колеру, штаны чорнага колеру, фрагменты жакета чорнага колеру на гузіках і фуфайкі ў клетку шэрага колеру, чорны і бэжавы шкарпэтак, пара гумавых ботаў. Таксама выяўлены звязка ключоў і раскладны нож.

Асоб, якія валодаюць якой-небудзь значнай інфармацыяй аб гэтым выпадку, просім паведаміць у РАУС па тэлефонах: 55-263, 51-163 альбо па нумары 102.

                     Алена ЯЦКОВА,

                следчы РАСК.

Print Friendly, PDF & Email