У 300-кіламетровай зоне
У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыя нашага раёна падверглася забруджанню цэзіем-137. У цяперашні час 37 населеных пунктаў раёна размешчаны ў зоне радыяцыйнага забруджання. У асноўным, гэта тэрыторыі Машчаніцкага і Запольскага сельсаветаў.
Тэрыторыя нашага раёна патрапляе ў 300-кіламетровую зону магчымага радыяцыйнага забруджання ад БелАЭС і АЭС, размешчаных у сумежных дзяржавах.
Пры аварыях на іх магчыма радыяцыйнае заражэнне мясцовасці і на тэрыторыі нашага раёна, што запатрабуе правядзення мерапрыемстваў па абароне насельніцтва і ўвядзення асаблівых рэжымаў работы прадпрыемстваў, планавання мер у дачыненні да прадуктаў харчавання і тавараў, ажыццяўлення плана ёднай прафілактыкі насельніцтва.
Акрамя таго, на тэрыторыі раёна магчыма ўтварэнне зон радыяцыйнага забруджвання ў выніку парушэння правілаў перавозкі радыяцыйна-небяспечных грузаў і незаконнага абароту крыніц іанізуючага выпраменьвання.
Радыяцыйны маніторынг сітуацыі ажыццяўляецца арганізацыямі, якія ўваходзяць у сетку назірання і лабараторнага кантролю раёна, інфармацыя ад якіх перадаецца ў РАНС.
Віталь ВОРАНАЎ,
начальнік РАНС.