Жыхар Бялыніч К. атрымаў пакаранне па арт.186 КК РБ у выглядзе 6 месяцаў папраўчых работ з утрыманнем 10 % у даход дзяржавы.
У лютым мінулага года К., вярнуўшыся з працы на падпітку, не знайшоў дома сваёй сужыцелькі. Калі яна вярнулася з дачкой да хаты, пачала рабіць заўвагі, што ён п’яны. Паміж дарослымі завязалася сварка. У гневе мужчына схапіў нож, накіраваў яго на жанчыну і сказаў, што заб’е яе. Сужыцелька пачала крычаць і плакаць. На крык прыбегла суседка і стала паміж імі, абараняючы жанчыну, прасіла, каб К. супакоіўся. Той са злосцю ўдарыў нажом у падлогу, а потым схапіў яго і выбег з хаты. Перапалоханыя жанчыны выклікалі міліцыю.
Змякчальнымі абставінамі стала тое, што К. мае на ўтрыманні непаўналетняе дзіця, сваю віну поўнасцю прызнаў і раскаяўся. Абцяжарваючай абставінай з’явілася знаходжанне ў нецвярозам стане. Менавіта алкаголь “адабраў” у сям’і К. грошы і прынёс пакаранне.
Таццяна КОЗЫРАВА,
старшы следчы РАСК.