У Бялынічах праходзяць урачыстасці з нагоды 74-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

 9 Мая – Дзень Перамогі – адно з самых важных святаў нашай краіны. У гэты дзень паўсюль адбываюцца цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны, ушаноўваюцца ветэраны, арганізуюцца святочныя канцэрты, рэканструкцыі вайсковых аперацый…
Гэта дзень, калі варта нагадаць пра асоб, якія рабілі ўсё, каб мы маглі святкаваць Дзень Перамогі, жыць пад мірным небам.
Сёння тысячы бялынічан і гасцей жыхароў горада праводзяць гэты дзень у Ліпавым гаі, дзе ладзяцца шматлікія мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі. Удзел у іх прымае старшыня райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў, 96-гадовы ветэран вайны Алег Пліндоў, які спецыяльна прыехаў з Гомеля, дзе цяпер жыве, у Бялынічы, каб у Дзень Перамогі быць з землякамі.
Падрабязны фотарэпартаж з святкавання Дня Перамогі ў Бялынічах глядзіце на нашым сайце, а таксама ў раённай газеце “Зара над Друццю” ў нумары за 11 мая бягучага года.
СА СВЯТАМ!

Міхась КАРПЕЧАНКА.

 

Print Friendly, PDF & Email