Дрэнны спадарожнік
Апоўдні 18 красавіка ў Бялынічах адбылося ДТЗ з удзелам нецвярозага вадзіцеля.
Жыхар вёскі Рагач кіраваў аўтамабілем “Хонда” ў стане алкагольнага ап’янення. Рухаючыся па ву-ліцы Садовая райцэнтра, ён не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку і наехаў на бетонную агароджу.
У выніку ДТЗ аўтамабілю прычынены механічныя пашкоджанні.
У адносінах да нецвярозага ва-дзіцеля распачаты адміністрацыйны працэс па ч.1 арт.18.16 КаАП РБ. Парушальніку пагражае штраф ад 50 да 100 бв з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады.
Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,
інспектар АДАІ РАУС.