Темы

Усвядоміць задачы. Адчуць персанальную адказнасць. Навучыць падначаленых

Чатыры тэматычныя навучальна-практычныя семінары-нарады абласнога ўзроўню 15 мая бягучага года прайшлі на базе бялыніцкага ААТ “Аграсэрвіс”.

Лагічным прадаўжэннем іх стала выязное пасяджэнне калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, удзел у якім прынялі губернатар Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, старшыня Бялыніцкага райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў, кіраўнікі раёнаў Прыдняпроўскага краю, начальнікі і іхнія намеснікі па жывёлагадоўлі рэгіянальных упраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні, галоўныя ветурачы раёнаў, прадстаўнікі Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства і іншыя зацікаўленыя адказныя пасадавыя асобы.

Лён любіць паклон

На льняным полі паблізу вёскі Кардон, што мяжуе з Круглянскім раёнам, прайшоў абласны семінар-нарада па стратэгіі развіцця льнаводчай галіны Магілёўшчыны, удзел у якім пад старшынствам першага намесніка старшыні аблвыканкама Васіля Акуліча прынялі прадстаўнікі сыравінных зон і льнозаводаў Прыдняпроўскага краю, спецыялісты і кіраўнікі РУП “Інстытут лёну”, “Інстытут абароны раслін”, “Магілёўская ОСХОС НАН Беларусі”, Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў аблсельгасхарчу. На семінары прадметна разгледжаны тэмы правядзення догляду за пасевамі льну-даўгунца ў бягучым сезоне, асаблівасцяў яго вырошчвання ва ўмовах сёлетняга года, прааналізаваны магчымасці выкарыстання перспектыўных гатункаў і нюансы рэгулявання і настроек апрацоўчых машын і агрэгатаў.  

Дамінантныя кропкі прыросту

Тры наступныя тэматычныя навучальна-практычныя абласныя семінары-нарады былі падпарадкаваны выпрацоўцы тактыкі і стратэгіі забеспячэння павелічэння вытворчасці жывёлагадоўчай сыравіны.

Удзельнікі іх наведалі значна паноўлены МТК у аграгарадку Іскра ААТ “Аграсэрвіс”, функцыяванне і арганізацыя працы якога, па словах старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віктара Віткоўскага, павінна быць дакладна перанята і захавана кожным раёнам, кожнай гаспадаркай Магілёўскай вобласці.

-Вы пабачылі тут тое, што павінна быць у кожным сельгаспрадпрыемстве, на кожным МТК, – паставіў канкрэтную задачу старшыням райвыканкамам і адпаведным пасадавым асобам Віктар Іванавіч. – Гэта – наша найгалоўнейшае на сёння патрабаванне.

Семінарысты на комплексе пазнаёміліся з арганізацыяй працы артапедычнай службы, вопытам выкарыстання сканера ўльтрагукавога абследвання кароў, які дазваляе дакладна кантраляваць выяўленне ахвоты і асаблівасцяў працякання цяжарнасці жывёлы на тры месяцы раней чым пры звычайным метадзе, упарадкаваннем прыкомплексавай тэрыторыі, тэхналогіяй перазалужэння пашы, вопытам узвядзення прафілакторыя для цялятак і будаўніцтва вытворчых памяшканняў па малазатратных тэхналогіях на прыкладзе СВК “Калгас “Радзіма”.

Малако ў каровы на языку. Гэту народную мудрасць не абверг яшчэ ніводзін нават самы скептычны філосаф і гаспадар.

Багатая і якасная кармавая база з’яўляецца надзейным падмуркам для развіцця малочнай і мясной жывёлагадоўлі, павелічэння аб’ёмаў вытворчасці адпаведнай прадукцыі. У гэтым кірунку пастаянна працуюць і навукоўцы, і практыкі. На сёння адной з асноўнай магчымасцю забеспячэння кармавой бяспекі для жывёлы з’яўляецца гэтак званае куліснае вырошчванне травяной масы.  

З асаблівасцямі тэхналогіі нарыхтоўкі кансерваваных травяных кармоў з сумесі азімых жыта і крыжакветкавых культур  з прымяненннем кансервантаў і назапашвання іх у палімернай плёнцы удзельнікі семінара пазнаёміліся на полі паблізу пасёлка Крайні. А спецыялісты, навукоўцы далі не толькі падрабязныя тлумачэнні, але і талкова адказалі на ўсе пытанні семінарыстаў.

Асаблівасці арганізацыі пашавага ўтрымання дойнага статка сталі наступнай тэмай сімінара. Першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Алег Маслак фактычна прачытаў лекцыю па варыянтнасці пашавага ўтрыманння кароў і атрыманні магчымых пераваг. Як трэба арганізоўваць гэту працу і што неабходна на выпасе – усё тое канкрэтна пабачылі семінарысты на адным з выпасных поляў ААТ “Аграсэрвіс”.

Адказнасці не мінаваць. Падвядзенне вынікаў праведзеных на базе бялыніцкага ААТ “Аграсэрвіс” чатырох тэматычных навучальна-практычных семінараў-нарад абласнога ўзроўню і вынікаў працы аграпрамысловага комплексу рэгіёну за першы квартал гэтага года адбылося на выязным пасяджэннеі калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, удзел у якім, нагадаем, прынялі губернатар Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, старшыня Бялыніцкага райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў.

У справаздачных дакладах старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віктара Віткоўскага, яго першага намесніка па жывёлагадоўлі Алега Маслака былі пастаўлены канкрэтныя задачы і названы канкрэтныя тэрміны іх вырашэння па вывядзенні жывёлагадоўчай галіны вобласці са стану гаспадарніцка-эканамічнай стагнацыі.

Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц прыняў шэраг кадравых рашэнняў і прапанаваў прадоўжыць абмеркаванне тэмы на чарговым пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта, дзе будзе разглядацца пытанне аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўшчыны за першы квартал бягучага года. Пры гэтым Леанід Канстанцінавіч адзначыў, што ў Магілёўскай вобласці, як і ў яе кадрах, маецца добры патэнцыял, каб дастойна выглядаць на фоне Беларусі. Проста ўсім трэба па максімуму задзейнічаць свой вопыт, уласныя сілы, уменні і дакладна давесці пастаўленыя задачы да ўсіх падначаленых, уключаючы работнікаў жывёлагадоўчай і раслінаводчай галін, і навучыць іх.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Прокурор Белыничского района рассказал об изменениях в законодательстве о государственных закупках

28 марта 2024
Выборы 2024

ЦИК Беларуси зарегистрировал кандидатами в члены Совета Республики 56 человек

28 марта 2024
Новости Беларуси

Минприроды предлагает 30 марта принять участие в международной экологической акции “Час Земли”

28 марта 2024
Новости района

Соревнования по мини-футболу в рамках проекта «Мой школьный футбольный клуб» прошли на базе СШ №2

27 марта 2024
Новости Беларуси

Размер суточных для служебных командировок в пределах Беларуси повышается до 12 рублей в сутки

26 марта 2024
Всебелорусское народное собрание

Ирина Фурсова и Николай Даречкин выдвинуты кандидатами в делегаты Всебелорусского народного собрания

26 марта 2024
Новости района

Белыничанин Никита Калистратов стал победителем Гранд-финала 13-го сезона проекта «100 идей для Беларуси»

25 марта 2024
Главное

Резервов предостаточно. Александр Лукашенко видит серьезный потенциал для роста товарооборота с Омской областью России

25 марта 2024
Актуально

В Белыничском райобъединении профсоюзов пройдет приём граждан

25 марта 2024
Выборы 2024

Игорь Карпенко: избранный депутатский корпус представляет весь срез белорусского общества

22 марта 2024

Рекомендуем

Выборы 2024

Алексей Кушнаренко выдвинут кандидатом в члены Совета Республики

18 марта 2024
Новости района

Широко и весело прошли масленичные гулянья в агрогородке Вишов

16 марта 2024
Актуально

Группа по гражданству и миграции проведет выездной прием граждан

18 марта 2024
Главное

Митинг-реквием, посвященный Дню памяти сожженных деревень, прошел на мемориальном комплексе «Стефаново»

21 марта 2024
Новости района

В Белыничском районе проходит день информирования

21 марта 2024
Новости района

В Белыничском лесхозе прошел республиканский пресс-тур по подготовке системы лесного хозяйства района к пожароопасному периоду

21 марта 2024
Главное

Александр Лукашенко вручил госнаграды депутатам и сенаторам

21 марта 2024
Главное

На связи Байконур. Лукашенко проводит встречу с космонавтами Новицким и Василевской

19 марта 2024