Праверка сельгасарганизацый
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ажыццяўляецца кантроль за навядзеннем парадку ў сельгасарганізацыях рэгіёну, выкананнем імі вытворчай і тэхналагічнай дысцыплін.
Усяго з 27 па 31 сакавіка бягучага гада сумесна з супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці абследаваны 89 вытворчых аб’ектаў (57 жывёлагадоўчых і 32 мехдвары) 34 сельгасарганізацыі 19 раёнаў. На 85 аб’ектах 33 сельгасарганізацый зафіксаваны недахопы і парушэнні, па якіх мясцовым органам улады і кіраўнікам арганізацый аператыўна ўнесены адпаведныя прапановы па ліквідацыі.
Да цяперашняга часу ліквідацыя парушэнняў і недахопаў у поўным аб’ёме выканана па 25 аб’ектах, часткова – па кожным з астатніх 60 аб’ектаў (для поўнага ўхілення парушэнняў на многіх з іх патрабуецца правядзенне работ капітальнага характару).
Па стане на 5 красавіка за дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 21 службовая асоба, 16 сельгасарганізацый на агульную суму 5,7 тыс. рублёў. Распачаты адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да яшчэ 9 юрыдычных і 4 фізічных асоб.
Па прапанове Камітэта да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 31 службовая асоба сельгасарганізацый і райсельгасхарчаў.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.