Увага! Дзеці!
Традыцыйна, па 5 чэрвеня ДАІ праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”.
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі загадзя абследуюць стан вуліц і двароў, якія прылягаюць да ўстаноў адукацыі, вывучаюць арганізацыю пешаходнага доступу на тэрыторыю школ, якая павінна выключаць магчымасць нечаканага выхаду дзяцей на праезную частку, правяраюць стан дарожнага пакрыцця, разметкі, наяўнасць і стан агароджы вакол школ, шлагбаўмаў, запорных прылад і г.д.
Падчас СКМ супрацоўнікі АДАІ РАУС разам з іншымі службамі правядуць прафілактычную работу сярод дзяцей і іх бацькоў, вадзіцеляў па недапушчэнні ДТЗ з маленькімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Нагадваем, што падчас правядзеня СКМ “Увага – дзеці!” па 5 чэрвеня ўключна на ўсіх транспартных сродках павінна гарэць бліжняе святло фар.
Аляксандр ЕМЕЛЬЯНАЎ,
інспектар АДАІ РАУС.