Знялі першы “зялёны” ўраджай

У сельгасарганізацыях раёна завяршылася ўборка азімых свірэпіцы і жыта, пасеяных кулісным метадам. Карэспандэнт райгазеты наведала МТКІскраААТАграсэрвісі даведалася, як у гаспадарцы праходзіць нарыхтоўка кармоў для буйной рагатай жывёлы.

Галоўны аграном таварыства Анастасія СТАРАВОЙТАВА распавяла, што зараз на МТК знаходзіцца 198 рулонаў корму, упакаванага ў палімерную плёнку. У кожны з іх дададзены кансерванты для лепшага захавання.

На нарыхтоўцы кармоў былі заняты двое работнікаў. Пасля касьбы і двухдзённага правяльвання з дапамогай прэса-падборшчыка іх загарнулі ў плёнку.

– Ужо праз некалькі дзён у гаспадарцы пачнецца масавая нарыхтоўка зялёных травяных кармоў. На чарзе люцэрна і канюшына, – распавяла Анастасія Старавойтава. – Плануем нарыхтаваць 12400 тон сенажу, 800 тон сена, 16000 тон сіласу.

Таксама галоўны аграном ААТ “Аграсэрвіс” адзначыла, што засушлівае красавіцкае надвор’е негатыўна паўплывала на рост шматгадовых траў, аднак зараз сітуацыя выправілася і ў гаспадарцы разлічваюць атрымаць нядрэнны ўкос іх.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email