Праверылі Горацкую ЦРБ
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе праверкі Горацкай цэнтральнай раённай бальніцы выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
У іх ліку незаконнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў на выплату заработнай платы ў суме 67 тыс. рублёў, адсутнасць належнага кантролю за правядзеннем дзяржаўных закупак, што прывяло да празмернага расходавання 32 тыс. рублёў бюджэтных сродкаў, заніжэнне сродкаў, якія падлягаюць кампенсацыi ў бюджэт ад ажыццяўлення пазабюджэтнай дзейнасці ў суме 45 тыс. рублёў і іншыя.
Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці, у ходзе праверкі ўжо вернута ў бюджэт больш за 94 тыс. незаконна атрыманых рублёў.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні
Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.