Темы

Родныя і знакамітыя

Наўрад ці знойдзецца бялынічанін, які не знаёмы з творчасцю народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Бялыніцкія музыкі”. Аб гісторыі і сучаснасці калектыву карэспандэнт райгазеты паразмаўляла са стваральнікам ансамбля Віктарам ХАЛАДЦОВЫМ і цяперашнім кіраўніком – Вольгай МАІСЕЕНКА.

6 кастрычніка 1984 года – менавіта гэтую дату Віктар Халадцоў лічыць днём нараджэння фальклорнага ансамбля. Маладыя музыкі пад яго кіраўніцтвам гатовы былі прысвяціць увесь свой вольны час любімаму занятку, таму хутка іх упартая праца і рэпетыцыі прынеслі свой плён: фальклорны ансамбль атрымаў ганаровае званне “народны” ўжо праз тры гады з пачатку свайго існавання.

Паступова калектыў павялічваўся: да музыкантаў далучыліся спевакі, а потым і танцавальная група, якую ўзначаліла харэограф ДШМ Наталля РАЗУМОЎСКАЯ. Такім чынам, у той час “Бялыніцкія музыкі” налічвалі да 28 удзельнікаў. Пры ансамблі некаторы час дзейнічала і дзіцячае аддзяленне: інструментальнае, спеўнае і танцавальнае, у ім займаліся каля 20 дзетак.

На культурных прасторах рэгіёну таленавітых бялынічан проста не маглі не заўважыць. Спачатку былі выступленні на абласным узроўні, а потым сталі заваёўваць глядацкую ўвагу ўсёй краіны: Полацк, Пінск, Мінск… Калектыву прапанавалі выступаць за мяжой, даносіць нашу аўтэнтычную культуру да жыхароў суседніх краін. Так адправіліся з гастролямі ў Польшчу, якую наведвалі, дарэчы, два разы, пабывалі нават у расійскай Сібіры. Заўсёды гледачы сустракалі музыкаў са шчырай радасцю, бо кожны з іх адчуваў: выканаўцы ўкладаюць нават не часцінку, а ўсю душу ў свае выступленні…

– Прытрымліваліся ўласнай грамадзянскай пазіцыі – выконваць толькі беларускія песні, – распавядае Віктар Васільевіч. – Яны траплялі ў наш рэпертуар рознымі шляхамі: некаторыя са зборнікаў, іншыя запісваў сам. Ездзіў па вёсках роднага раёна, прасіў мясцовых жыхароў спяваць, запісваў на магнітафон. Хацелася зберагчы нашу традыцыйную культуру.

Сам Віктар Васільевіч з’яўляецца аўтарам інструментальных апрацовак народных песень і найгрышаў, таксама паклаў на музыку вершы землякоў.

У музыку ён прыйшоў невыпадкова: з дзяцінства цягнуўся да яе душой. У 1976 годзе скончыў дзіцячую музычную школу па класе баяна, а ў 1984, пасля атрымання спецыяльнасці кіраўніка аркестра народных інструментаў у Мінскім інстытуце культуры, пачаў працаваць у мясцовым Доме культуры.

– Ужо тады ведаў, што хачу стварыць уласны музычны калектыў, удзельнікаў якога будзе аб’ядноўваць менавіта любоў да роднай музыкі і песень, якія выконвалі нашы продкі з сумных і вясёлых нагод, – падзяліўся ўспамінамі Віктар Васільевіч.

Так і атрымалася. Наяўнасць вакальнай і харэаграфічнай груп дазволіла рабіць самастойныя паўнавартасныя канцэртныя праграмы. Калектыў яднаў не толькі прафесійных музыкантаў, але і аматараў. І ад гэтага толькі выйграў, бо тыя заўсёды стараліся выкладацца поўнасцю, рэпеціравалі з душой.

– У нейкі момант зразумеў, што хачу развівацца далей, у больш шырокім музычным спектры. Пачаў займацца электроннымі запісамі, – кажа Віктар Халадцоў. – З цягам часу з’явіўся новы музычны калектыў – “Колеры”. Да 1999 года кіраваў “Бялыніцкімі музыкамі”, потым, на жаль, давялося іх пакінуць. З таго часу з’яўляюся кіраўніком народнай эстраднай студыі “Колеры”. 

Апошнія 9 гадоў ансамблем “Бялыніцкія музыкі” кіруе намеснік дырэктара ДШМ Вольга МАІСЕЕНКА. І за гэты час зроблена нямала. Калектыў прымаў удзел у шматлікіх конкурсах, дзе займаў прызавыя месцы. Так, напрыклад, некалькі гадоў таму ён атрымаў спецыяльную прэмію райвыканкама імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі за вялікі ўклад у эстэтычные і духоўнае выхаванне насельніцтва. Таксама калектыў стаў пераможцам нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу аматарскіх музычных калектываў мастацкай самадзейнасці “Песні маёй краіны”, які праводзіла ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал”. Наведалі і шмат фестываляў у Беларусі і Расіі, а на бялыніцкай зямлі яны заўсёды з’яўляюцца жаданымі гасцямі ўсіх маштабных мерапрыемстваў і святаў.

– Цяпер “Бялыніцкія музыкі” – гэта аб’яднанне таленавітых людзей, якія кожны тыдзень збіраюцца на рэпетыцыі і робяць тое, што ім сапраўды падабаецца, – кажа Вольга Маісеенка. – Думаю, што сакрэт поспеху нашага існавання – у паразуменні і ўзаемапавазе. Тут не трэба прасіць аб падтрымцы і дапамозе, бо, калі яны неабходныя, іх абавязкова акажуць.

З часоў свайго заснавання ансамбль зведаў значныя змяненні. Мяняліся і ўдзельнікі калектыву, і склад груп: зараз дзейнічаюць толькі музычная і спеўная. Але кірунак народнага фальклорнага ансамбля захоўваецца ў падтрымцы і развіцці народнай аўтэнтычнай беларускай музыкі.

– Мы і цяпер выконваем песні выключна на беларускай мове, гэта наша пазіцыя, – падкрэсліла Вольга Уладзіміраўна.

У сучасным свеце лічыцца, што паказчык якасці працы – добры вынік, а не намаганні, прыкладзеныя для яго дасягнення. Адносна “Бялыніцкіх музыкаў” можна сказаць адно: трыццаціпяцігадовы юбілей – паказчык упартай плённай працы, згуртаванасці ўдзельнікаў ансамбля – прафесіяналаў і аматараў. Усіх іх яднае галоўнае – любоў да агульнай справы, народнай культуры і традыцыйнай беларускай музыкі.

Алена БЫКАВА.

   Фота з уласнага архіва

            Віктара Халадцова. 

Последние новости

Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024