Правілы паводзінаў у лесе

У летне-асенні перыяд павялічваецца паступленне зваротаў аб пошуку грамадзян, якія ідуць у лес для збору грыбоў і ягад.

Накіроўваючыся ў лес, у абавязковым парадку апавясціце пра гэта сваіх родных, блізкіх, сяброў, суседзяў. Паведаміце, у якім раёне вы будзеце знаходзіцца. Пасля прыбыцця на месца звярніце ўвагу на значныя арыенціры, якія знаходзяцца паблізу: рака, дарога, чыгуначная станцыя. У выпадку чаго вас будзе лягчэй шукаць, ды і вам самім будзе лягчэй арыентавацца.

Старанна прадумайце рыштунак, які вы будзеце браць з сабой у лес. Вазьміце пітную ваду, прадукты харчавання, запалкі, нож, компас. Можна ўзяць свісток, з дапамогай якога можна падаць сігнал. Вопратку рэкамендуецца выбіраць яркіх тонаў. Сустракаючыся ў лесе з іншымі грыбнікамі, ягаднікамі, пытайцеся ў іх, адкуль яны, як доўга знаходзяцца ў лесе, ці неабходна якая-небудзь дапамога.

Калі вы ўсё ж заблукалі, не панікуйце, абазначце для сябе план дзеянняў і строга яго прытрымлівайцеся. Вызначце адзін напрамак, у якім збіраецеся ісці. Ніколі не пераходзьце раку і тым больш балота. Заўсёды надзейней ісці ў процілеглы ад іх бок. Рухаючыся па лесе, пакідайце за сабой сляды. Прывязвайце кавалачкі матэрыі да галін дрэў, абломвайце галіны і г.д. Прыслухоўвайцеся, магчыма, недалёка праходзіць чыгуначнае палатно альбо аўтадарога. Ноччу развядзіце вогнішча, па магчымасці паспрабуйце знайсці сховішча на дрэве.

Калі чалавек не вярнуўся з лесу ў вызначаны час, а яго спадарожнікі сцвярджаюць, што з лесу ён не выходзіў, блізкім неабходна выклікаць міліцыянераў. Ні ў якім разе не спрабуйце працягваць пошукі самастойна! Непатрэбна адкладаць званок надоўга, каб не стала позна.

     Аляксандр БАЛДЫШЭЎСКІ,

         начальнік АКВ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email