Темы

У трэцюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца свята людзей, якія не толькі займаюцца аховай нашага здароўя, але і ратуюць жыцці, – Дзень медыцынскага работніка

У трэцюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца свята людзей, якія не толькі займаюцца аховай нашага здароўя, але і ратуюць жыцці, – Дзень медыцынскага работніка. Карэспандэнт райгазеты сустрэлася з загадчыкам аддзялення рэанімацыі і анестэзіялогіі ЦРБ Аляксандрам Клешчанком, каб даведацца пра спецыфіку работы ўрача, які літаральна вяртае людзей з таго свету.

Калісьці звычайнага хлопчыка з вёскі Стараселле Машчаніцкага сельсавета зацікавіла прафесія ўрача. У ёй было ўсё: і дапамога людзям, і нечаканыя складаныя задачы на кожны дзень. Таму Аляксандр Пятровіч вырашыў пакінуць родную школу і пасля 9 класа паступіў вучыцца ў Барысаўскі агульнаадукацыйны ліцэй у профільны клас, дзе вучні ўзмоцнена займаліся хіміяй і біялогіяй. Яшчэ ў школьныя гады ўсвядоміў, што для дасягнення мэты трэба пастаянна атрымліваць і ўдасканальваць веды. І ўсё атрымалася: у 2008 годзе пачаў вучыцца ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ў Мінску па спецыяльнасці “лячэбная справа”.

– Вучыцца было вельмі цікава, – распавядае Аляксандр Клешчанок. – Але ўжо пасля першага курса нашу групу пакінулі двое студэнтаў. У іх былі добрыя адзнакі, проста не вытрымалі маральна, бо некаторыя заняткі праходзілі ў моргу. Будучых урачоў рыхтуюць да працоўных рэалій ужо з першага курса, таму ў выбары прафесіі сваёй ніколі не сумняваўся, загадзя ведаў, што мяне чакае.

У 2014 годзе Аляксандр Пятровіч паспяхова скончыў БДМУ. Год праходзіў інтэрнатуру ў Магілёўскай абласной бальніцы і ЦРБ. А пасля па размеркаванні пачаў працаваць урачом агульнай практыкі ў Машчаніцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.

– Размеркавацца па спецыяльнасці тады было немагчыма, бо тых, у каго мэтавае накіраванне, адпраўлялі працаваць урачом агульнай практыкі, – кажа Аляксандр Клешчанок. – Дарэчы, гэта быў вельмі важны і каштоўны вопыт для мяне. У Машчаніцкую АУАП звярталіся і дзеці, і дарослыя, і старыя. Кожнае захворванне патрабавала асаблівага падыходу, бо профіль быў вельмі шырокі.

Прафесійны вопыт давялося пераймаць у Святланы Сцяпанаўны і Алега Ціханавіча КАВЕЦКІХ, якія на той час працавалі ў АУАП, пазней – у былога загадчыка аддзялення рэанімацыі і анестэзіялогіі Святланы КАЗАКЕВІЧ. Хоць праца ў амбулаторыі падабалася, жаданне быць анестэзіёлагам-рэаніматолагам усё ж захавалася. Кіраўніцтва ЦРБ бачыла, што малады ўрач добра спраўляецца са сваімі абавязкамі, верыла ў яго, таму ў 2017 годзе на працягу 4 месяцаў ён праходзіў курсы павышэння кваліфікацыі. А ўжо з 1 студзеня 2018 года прыступіў да працы ў аддзяленні, якое цяпер узначальвае.

– У рэанімацыі 6 ложка-месцаў, працуе 5 урачоў. Мы забяспечаны ўсімі патрэбнымі прэпаратамі, маем новае абсталяванне. Словам, маем усё неабходнае для таго, каб ратаваць жыцці, – падкрэсліў Аляксандр Пятровіч. – Усе нашы спецыялісты – высокакваліфікаваныя, вопытныя медыкі.

За час працы ў аддзяленні рэанімацыі і анестэзіялогіі здаралася ўсялякае… Як прызнаўся яго загадчык, асабліва цяжкія выпадкі – анафілактычны шок, шматлікія пераломы і траўмы пасля буйных аўтааварый, раптоўнае спыненне сэрца… Цяжкія формы алергіі на ўкусы насякомых ці гадзюкі таксама лечуць у аддзяленні.

Адной з самых складаных за нядаўні час была аперацыя адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы ў гадавалага дзіця. Для яе правядзення нават прыехалі калегі з Магілёва, бо траўма была настолькі сур’ёзная, што перавезці малога ў абласны цэнтр было немагчыма. Яго ўвялі ў медыкаментозны сон і перавялі на штучную вентыляцыю лёгкіх. Маленькае жыццё выратавалі агульнымі сіламі. Цяпер дзіця добра адчувае сябе, у яго няма адхіленняў ад нормы развіцця.

На пытанне, што ж галоўнае для ўрача ў экстранай сітуацыі, Аляксандр Пятровіч адказвае наступным чынам:

– Што б ні здарылася, захоўваць спакой, быць упэўненым у сваіх сілах і рабіць усё неабходнае для выратавання чалавека. За год у аддзяленні лечыцца 600 – 700 чалавек, і трэба разумець, што “простых” выпадкаў сярод іх не бывае. Потым, калі стан пацыента стабілізуецца, пачынаеш аналізаваць свае дзеянні, думаць, ці ўсё магчымае было зроблена. На жаль, не ўсім можна дапамагчы. Напрыклад, калі сэрца спыняецца, выцягнуць з таго свету чалавека ўдаецца не заўсёды. І з гэтым прыходзіцца мірыцца. Але выратаваныя пацыенты нават доўга пасля выпіскі выказваюць словы падзякі.

Загадчык аддзялення не толькі вядзе самых “цяжкіх” пацыентаў, размяркоўвае абавязкі паміж урачамі, але ў згодзе з ім прымае самыя адказныя рашэнні, якія датычацца жыцця і здароўя людзей. Наогул, анестэзіёлаг-рэаніматолаг жыве ў двух паралельных светах. У першым адказвае за жыццё пацыента падчас аперацыі, хоць праца яго застаецца незаўважнай, бо лічыцца, што чалавека ратуе менавіта хірург. У другім – бяжыць па калідорах бальніцы з чамаданам вагой пад 20 кілаграмаў, бо калі выклікалі ў адно з аддзяленняў, значыць, сітуацыя там экстраная.

– Цяжка сказаць, што менавіта прываблівае ў прафесіі, – адзначыў Аляксандр Клешчанок. – Але заўсёды цікава працаваць там, дзе цяжка, дзе кожны дзень жыццё кідае табе выклік.

Дарэчы, сёлета Аляксандр Пятровіч быў адзначаны спецыяльнай прэміяй аблвыканкама ў сацыяльнай сферы сярод моладзі да 31 года ў намінацыі “Ахова здароўя”. Але гэта не спыняе яго цягу да ўдасканалення сваіх ведаў. У планах на будучае – прайсці навучанне ў клінічнай ардынатуры.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024