Дзень адкрытых дзвярэй
У аддзяленні Дэпартамента аховы прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй.
Выхаванцы шматпрофільнага цэнтра “Ветразь” пазнаёміліся з адміністрацыйным будынкам аддзялення аховы, размяшчэннем, боксамі для захоўвання службовага аўтатранспарту. Ім распавялі пра функцыі і задачы пульта цэнтралізаванага назірання, пра гісторыю і традыцыі аддзялення аховы.
Рабяты ўбачылі дрэсіроўку і дзеянні міліцыянта-кінолага са службовым сабакам, групы затрымання па сігнале трывога з затрыманнем умоўнага злачынцы. Яны пазнаёміліся з форменным абмундзіраваннем супрацоўнікаў, а таксама са сродкамі індывідуальнай і актыўнай абароны, якімі экіпіруецца нарад групы затрымання. Убачылі штатнае ўзбраенне супрацоўнікаў, даведаліся пра тактыка-тэхнічныя характарыстыкі яго і прызначэння спецыяльных сродкаў і ўзбраення.
Сяргей АРАХОЎСКІ,
в.а. начальніка аддзялення Дэпартамента аховы.