За прыродныя рэсурсы трэба плаціць

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ва ўзаемадзеянні з падатковымі органамі праведзены маніторынг выканання заканадаўства па здабычы суб’ектамі прадпрымальніцтва пяску на ўнутрыгаспадарчых кар’ерах Магілёўскай вобласці.

Кантроль паказаў, што 38 асоб не плацілі ў бюджэт падатак за здабычу прыродных рэсурсаў. Па выніках кантролю ім дадаткова налічаны падатак на агульную суму 11 тыс. рублёў.

Кантралёрамі таксама выяўлены выпадкі невыканання суб’ектамі прыродаахоўнага заканадаўства пры размяшчэнні і эксплуатацыі ўнутрыгаспадарчых кар’ераў, выкарыстання ўрадлівых сельскагаспадарчых земляў без пазначэння межаў на мясцовасці, абмежавання колькасці пад’язных шляхоў да іх і іншых патрабаванняў.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні

Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email