І горад становіцца прыгажэй
Начальнік вытворча-тэхнічнай службы БУКП “Жылкамгас” Вікторыя КАРЧАГІНА распавяла карэспандэнту райгазеты, што ў Бялынічах актыўна вядзецца замена асфальтавага пакрыцця вуліц.
З раённага бюджэту БУКП “Жылкамгас” выдзелілі сёлета 1086393 рублі на рамонт дарог і добраўпарадкаванне двароў шматкватэрных забудоў. Ямачны рамонт ужо праведзены па вуліцах Ленінская, Савецкая, Калініна, Задруцкая, Беларуская, Лермантава, Целешава, Мічурына, Купалы, Якубоўскага, Энгельса, Гагарына ўласнымі сіламі прадпрыемства. Агульны аб’ём работ склаў 940 м кв. Цяпер замену асфальтабетону з фрэзераваннем дарожнага пакрыцця, ямачны рамонт на плошчы 31544,6 м кв выконвае ДЭУ-74. На працягу чэрвеня новае асфальтавае пакрыццё атрымалі вуліцы Садовая, Паштовая, Маладзёжная, на чарзе – вуліцы Энгельса, Кітаева, Кірава ад перакрыжавання з Ленінскай да Энгельса. У бліжэйшых планах добраўпарадкаванне тэрыторыі дома № 4 па вул. Калініна.
Акрамя таго, адрамантуюць вуліцы Паркавая, Набярэжная, Чапаева (ад Целешава да Горкага), добраўпарадкуюць прыдамавыя тэрыторыі каля дамоў № 9 і 11 па вул. Будаўнікоў, № 1, 1Д, 1В, 9А па вул. Калініна.
З рэспубліканскага дарожнага фонду на капітальны рамонт і рэканструкцыю вуліц Ленінская, Задруцкая, Мокраўская (працяг мясцовай аўтамабільнай дарогі Бялынічы-Шапялевічы-Круча) выдаткавана 305000 рублёў субвенцый. За першы квартал бягучага года з іх асвоены 121470 р. На Задруцкай і Мокраўскай вуліцах заменены бартавы тратуарны камень і тратуарная плітка.
Алена БЫКАВА.
Фота аўтара.