Пакатаўся і атрымаў новы тэрмін

У сакавіку 2019 года ў РАУС паступіла паведамленне ад жыхара Бялынічаў Л. аб устанаўленні асобы невядомага, які скраў дарожны веласіпед.

неаднаразова судзімы бялынічанін Ж. ішоў па вуліцы і ўбачыў, што каля аднаго з дамоў стаяў жаночы веласіпед. Ён скраў яго, каб прадаць і купіць спіртное, цыгарэты,  прадукты харчавання. Ж. сеў на веласіпед і паехаў да свайго знаёмага, дзе і схаваў скрадзенае ў  лазні. На наступны дзень мужчына прапаноўваў купіць веласіпед за 40 рублёў. Але ніхто яго не купіў. Праз некалькі дзён да Ж. завіталі супрацоўнікі міліцыі, якім ён ва ўсім прызнаўся.

Раённы суд прызначыў яму пакаранне па арт.205 ч.1 КК РБ у выглядзе 1 месяца арышту.

Таццяна КОЗЫРАВА,

старшы следчы РАСК.

           

Print Friendly, PDF & Email