Трое жыхароў Бялынічаў атрымалі пакаранне па арт. 281 ч.4 КК РБ у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год з адтэрміноўкай прысуду на 1 год і штрафу па 60 базавых велічынь кожнаму.
Інцыдэнт адбыўся ў красавіку бягучага года пасля 9 гадзін вечара. Трое мужчын устанавілі сеткі на рацэ Друць для незаконнай лоўлі рыбы, падчас дзеяння вясновай забароны на лоўлю яе. Мужчыны незаконна здабылі 16 асобін жэрэха звычайнага на агульную суму 81,60 руб. Зыходзячы з памеру нанесенай шкоды, 12 базавых велічынь за адну асобіну, і з улікам трохкратнага павышаючага каэфіцыента на момант злачынства, сума ўрону склала 576 рублёў. З месца злачынства гора-рыбакі спрабавалі ўцекчы. Адзін з іх быў затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Змякчальнымі абставінамі на судзе паслужыла іх чыстасардэчнае раскаянне ў злачынстве. У двух былі на ўтрыманні малалетнія і непаўналетнія дзеці. Але заслужанага пакарання яны так і не пазбеглі.
Таццяна КОЗЫРАВА,
старшы следчы РАСК.