Дзмітрый ПАЎЛОВІЧ – начальнік РАУС

Ігар Шчарбачэня (справа) прадстаўляе Дзмітрыя Паўловіча калектыву РАУС.

Загадам МУС Беларусі № 194 ад 11.07.2019 года на пасаду начальніка Бялыніцкага РАУС прызначаны падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Паўловіч.

Прадстаўляючы новага кіраўніка калектыву, начальнік УУС Магаблвыканкама Ігар ШЧАРБАЧЭНЯ адзначыў, што Дзмітрый Мікалаевіч валодае неабходнымі кіраўнічымі якасцямі, мае дастатковы вопыт працы ў органах унутраных спраў.

Таксама ён дадаў, што гэты чалавек не новы для калектыву, з 2011 па 2014 гады працаваў на пасадзе першага намесніка начальніка РАУС. Ён пажадаў новаму кіраўніку плённай працы і нагадаў асабоваму складу райаддзела міліцыі пазбягаць фармалізму ў службе, быць уважлівымі да кожнага чалавека, які звяртаецца па дапамогу да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Віншаванні з уступленнем у абавязкі новаму кіраўніку РАУС выказалі старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ і начальнік райаддзела Следчага камітэта Дзмітрый НАЛІВАЙКА.

Тэкст і фота Ганны КАВАЛЁВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email