Темы

У суботу для хлебаробаў быў праведзены зажыначны абрад

“Божага блаславення і духоўнай падтрымкі на добрую справу!”, – такімі словамі павітаў працаўнікоў СВК “Калгас “Радзіма” перад пачаткам уборачных работ настаяцель Вішоўскай Петрапаўлаўскай царквы айцец Павел.

У гэтым сельгаскааператыве ўжо стала традыцыяй распачынаць кожны цыкл сельскагаспадарчых работ са свецкага і духоўнага блаславення. А цёплая і сонечная суботняя раніца якраз спрыяла таму, каб з бадзёрым настроем прыняцца за спрадвечны і адказны сялянскі клопат.

Уся тэхніка, якую запланавалі задзейнічаць ва ўборачнай, камбайны, трактары і аўтамабілі-адвозчыкі збожжа, выстраіліся на полі каля машыннага двара гаспадаркі.

Напачатку словы падтрымкі працаўнікам выказаў старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. Ён адзначыў важнасць унёску кожнага, хто ўдзельнічае ў гарачай пары жніва, павіншаваў усіх з добрым зачынам.

– Уборка рапсу ў гаспадарцы пачалася крыху раней, чым быў дадзены афіцыйны старт уборачнай кампаніі, – сказаў Аляксандр Міхайлавіч. – Камбайны прайшлі абкатку, камбайнеры паспрабавалі свае сілы, а гэта значыць, што і гэту ўборачную правядзем зладжана, арганізавана, як і ўсе мінулыя.

Аляксандр Лапацентаў паабяцаў, што калі агульны намалот зерня ў чыстым выглядзе перасягне 21 тысячу тон, то ўдзельнікі жніва атрымаюць матэрыяльную прыбаўку ў памеры сярэднямесячнай заработнай платы.

Намеснік старшыні па раслінаводстве Барыс САФОНАЎ нагадаў працаўнікам аб тым, каб уважліва сачылі за якасцю абмалоту і перавозак, не спяшаліся, выконвалі ўсе патрабаванні бяспекі.

Затым настаяцель Вішоўскай праваслаўнай царквы айцец Павел прачытаў малітву да Госпада, блаславіў усіх на добрую справу і правёў абрад асвячэння ўборачнай тэхнікі і зернесушыльных комплексаў гаспадаркі.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

 

На памежным полі, што за вёскай Пільшычы, за якім пачынаецца Магілёўскі раён, для хлебаробаў ААТ “Новая Друць” быў праведзены зажыначны абрад.

…”А мы жыта зажынаем,

Усіх на помач запрашаем.

Ой, дай, Божа, пагодачку,

Ой, на нашу работачку…”, –

натхнёна спявалі на ўскраіне поля абрадавую песню ўдзельніцы папулярнага фальклорнага ансамбля “Журавінка” Цяхцінскага СДК. І суладныя іхнія галасы звонкім рэхам аддаваліся ў недалёкім сасновым бары, луналі над сцішана-шапаткой і саспелай ужо для ўборкі нівай.

Вядучая абрадавага дзейства мастацкі кіраўнік Цяхцінскага СДК Кацярына ІГНАТОВІЧ сардэчна павіншавала ўборачныя экіпажы з пачаткам жніва, чарговай гарачай парой у іхнім жыцці, і пажадала ім  спорнай працы, высокіх намалотаў, зладжанасці.

Упершыню прыняць удзел у зажыначным абрадзе сельскагаспадарчага таварыства быў запрошаны святар Павел БРОДАЎ. Айцец Павел звярнуўся да камбайнераў, іх памочнікаў і ўсіх прысутных на свяце з прачулым словам аб веры ў Бога, які дае сілы ў працы кожнаму верніку, аберагае чалавечае жыццё і спрыяе ўсяму добраму.

– Будзем разам Бога прасіць, каб захаваў нас, даў добрае надвор’е і дапамагаў паспяховаму правядзенню ўсіх жніўных уборачных работ, – сказаў прысутным а. Павел і запрасіў іх звярнуцца да Усявышняга з малітвай “Ойча наш”. Пасля агульнага малення на ўскрайку хлебнай нівы Павел Бродаў пажадаў уборачным экіпажам таварыства эфектыўнай працы, высокіх намалотаў і падарыў дырэктару ААТ “Новая Друць” Віктару ШЧУПЛЯНКОВУ экземпляр сямейнай Бібліі.

У сваім звароце да ўдзельнікаў сёлетняга жніва Віктар Шчуплянкоў адзначыў, што дзесяці экіпажам трэба ўбраць каля трох тысяч гектараў зерневых культур.

– Нагрузка на ўборачныя агрэгаты значная, – сказаў Віктар Леанідавіч. – Пачынаць заўсёды ў любой справе цяжка. Але пасля такіх шчырых слоў і тых абрадавых песняў, якія прагучалі толькі што на ваш адрас, падвесці нельга. Вы забяспечаны ўсім, каб эфектыўна працаваць, убраць збожжа да апошняга зернятка. Усе рэсурсы дзеля зладжанага правядзення ўборачнай кампаніі ў таварыстве маюцца. Хоць, як бачна, надвор’е будзе капрызнічаць. Таму трэба эфектыўна, па-гаспадарску выкарыстоўваць кожную спрыяльную хвіліну, а ў сёлетніх умовах жніва галоўнай задачай для кожнага ўборачнага экіпажа з’яўляецца наступная: выратаваць з такімі цяжкасцямі вырашчаны ўраджай хлеба. Спадзяюся, што вы не падвядзеце.

У добры шлях!

Удзельніцы фальклорнага ансамбля “Журавінка” ўручылі дырэктару ААТ “Новая Друць” Віктару Шчуплянкову зажыначны сноп, які да апошняга дня ўборачных работ будзе знаходзіцца ў царкве, што ў вёсцы Прыбар. Такі парадак прадугледжаны шматвекавой хлебаробскай традыцыяй. Пасля завяршэння ўборачных работ гэты сноп стане “ўдзельнікам” і дажынкавага свята.

Свята завяршылася. Экіпажы камбайнаў атрымалі пэўны эмацыйны пасыл. Цяпер слова – за імі. Праўдзівей, тое зваротнае слова – гэта іхняя праца на хлебным полі.

Жніво-2019 пасля правядзення зажыначнага абраду на палетках ААТ “Новая Друць” распачалося з уборкі аўса…

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости области

С 22 по 26 апреля на территории области проводится «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024