Ілжывае спрацоўванне пажарнай сігналізацыі

Ад якаснай працы сістэмы пажарнай сігналізацыі залежыць не толькі цэласнасць маёмасці і памяшканняў, а яшчэ і здароўе людзей, што там знаходзяцца. Таму важна, каб усе сістэмы, якія ўваходзяць у канфігурацыю пажарнай сігналізацыі, працавалі зладжана і карэктна.

Нягледзячы на  высокую якасць усіх прылад, што ўваходзяць у склад сігналізацыі, і пастаяннае ўдасканаленне тэхналогій вытворчасці пажарных датчыкаў, выключыць такую  праблему, як ілжывае спрацоўванне пажарнай сігналізацыі пакуль не ўдалося.

Асноўнымі прычынамі ілжывага спрацоўвання пажарнай сігналізацыі з’яўляюцца моцная запыленасць рабочых камер кропкавых аптычна-электронных апавяшчальнікаў; патрапленне ўнутр іх розных насякомых; вылучэнне электрамагнітных выпраменьванняў, якія ўплываюць на правільную працу ўваходных і выходных каскадаў дымавых апавяшчальнікаў; электрамагнітныя перашкоды, што прыводзяць да некарэктнай працы прыёмна-кантрольнага электроннага модуля; няправільная ўстаноўка пажарных апавяшчальнікаў (тэмпературныя датчыкі будуць сігналіць, калі іх размясціць каля абагравальных прыбораў, дымавыя могуць нечакана спрацаваць на кухні і г.д.); няправільная эксплуатацыя памяшканняў, абсталяваных ахоўнай сістэмай: нельга курыць там, дзе ёсць датчыкі дыму, а таксама карыстацца крыніцамі адкрытага полымя ў тых месцах, дзе прысутнічаюць адпаведнага тыпу апавяшчальнікі.

Калі ўлічваць пералічаныя прычыны, ілжывае спрацоўванне пажарнай сігналізацыі можна звесці да мінімуму.

Калі ўсё ж сігналізацыя спрацавала без прычыны, гэта можа мець сур’ёзныя наступствы для ўладальніка ахоўваемага аб’екта.

Па-першае, запусціцца працэс эвакуацыі персаналу з памяшканняў і будзе прыпынена функцыянаванне аб’екта да высвятлення прычын ўключэння сігналізацыі. Гэта прывядзе да прастою прадпрыемства або фірмы, што абернецца фінансавымі стратамі.

Па-другое, калі няправільна была настроена аўтаматычная сістэма пажаратушэння, то спрацоўка сігналізацыі можа яе запусціць, што прывядзе да ўздзеяння рэчываў для тушэння пажару на маёмасць, якая знаходзіцца ўнутры памяшканняў. Пашкоджанні ў многіх выпадках могуць быць незваротнымі.

Па-трэцяе, на аб’ект будуць накіраваны дзяжурныя аддзяленні РАНС. Пры ілжывым выкліку яны змарнуюць час, а, магчыма, дзесьці будзе сапраўды патрэбна іх дапамога.

Калі ілжывае спрацоўванне сігналізацыі адбылося з-за яе няправільнай эксплуатацыі, то ў такім выпадку ўладальнік ахоўваемага аб’екта можа будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Даведачна: у бягучым годзе дзяжурнымі аддзяленнямі РАНС былі зроблены 20 выездаў на ілжывае спрацоўванне аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. З іх па тры разы ў магазін “Хіт экспрэс” па вул.Савецкая ў г.Бялынічы і Вішоўскі СЦКіВЧ, па два разы на пратэінавы завод, у Вішоўскую СШ, магазін “Родны кут”, што па вуліцы Энгельса райцэнтра.

Каб аб’ект пастаянна быў абаронены ад пажару ахоўнай сігналізацыяй, важна яе правільна ўстанавіць і настроіць. У такім выпадку можна будзе пазбегнуць ілжывых спрацоўванняў, якія маюць шмат адмоўных бакоў, прыводзяць да фінансавых страт і штрафаў з боку адпаведных службаў. Памятайце, што заўсёды трэба давяраць мантаж і наладку пажарнай сігналізацыі толькі спецыялістам.

          Аляксандр САДОЎСКІ,

          першы намеснік начальніка РАНС.

 

Print Friendly, PDF & Email