Праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі аб’ектаў і збожжаўборачных камбайнаў ААТ “Бялынічы”. Кіраўніком сельгаспрадпрыемства з’яўляецца Генадзь СЦЕФАНЕНКА.

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што збожжаўборачныя камбайны не ў поўным аб’ёме ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння. На некалькіх сельгасмашынах вогнетушыцелі не перазараджаны.

З асобамі, якія задзейнічаны ва ўборцы ўраджаю, не праведзены заняткі па ПТМ, а таксама супрацьпажарныя інструктажы.

Па ўказаных парушэннях дырэктару ААТ “Бялынічы” дадзены рэкамендацыі.

   Юрый МАРОЗАЎ,

   старшы інспектар ІНіП РАНС.

Print Friendly, PDF & Email