Паклапаціцеся пра бяспеку
З пачатку 2019 года ў дачыненні да пажылых грамадзян раёна зроблены 22 злачынствы.
З іх 14 — крадзяжы асабістай маёмасці пажылых, 2 — з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі, 2 — катаванні, 2 — пагроза на забойства, 1 — рабаванне, 1 — махлярства.
Больш за ўсё злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян зарэгістравана ў дачных дамах у сельскай мясцовасці.
Каб пазбегнуць і прадухіліць такія сітуацыі, трэба выконваць простыя правілы асабістай і маёмаснай бяспекі:
– не ўпускайце ў дом малазнаёмых або незнаёмых людзей і тым больш – не распівайце з імі спіртное;
– не разменьвайце грашовыя купюры староннім;
– калі людзі прадстаўляюцца работнікамі сацыяльнай службы — прапануйце ім прад’явіць дакументы або патэлефануйце ў дадзеную арганізацыю і запытайце, ці працуюць там такія супрацоўнікі;
– забяспечце сваё жыллё надзейнымі ўваходнымі дзвярамі і запорнымі прыладамі;
– сыходзячы з дому, замыкайце дзверы і не забывайце замкнуць гаспадарчыя прыбудовы;
– не пакідайце ключы ад жылля ў патаемных, як вам здаецца, месцах, бо гэтым можа скарыстацца злачынца;
– пакідаючы сваё жыллё на працяглы час, папрасіце суседзяў прыгледзець за ім.
Пры з’яўленні ў населеным пункце асоб, якія займаюцца жабраваннем, варажбой, гандлем з рук, паведаміце ў РАУС па тэлефонах 102, 51-220.
Юлія МАРОЗАВА,
старшы інспектар ААПП РАУС.