Патрабуюць выпраўлення

Інспектары нагляду і прафілактыкі РАНС правялі маніторынг Эсьмонскага ВПК ДС СШ, дырэктарам якога зяўляецца Людміла САЛАВЕЙ.

У ходзе маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:

– у памяшканні бібліятэкі электрычныя свяцільнікі эксплуатуюцца без ахоўных плафонаў;

– некалькі дзвярэй выхадаў са школы не абсталяваны лёгкаадкрывальнымі замкамі знутры;

– перад уваходам у дапаможнае памяшканне вучэбнага класа працоўнага навучання лямпа не абаронена ахоўным плафонам і маюцца ўчасткі электрычнай праводкі без ізаляцыі;

– на дзвярах лесвічнай клеткі няспраўныя прылады самазачынення;

– не забяспечана праходжанне сігнала СПА “Молния”.

Па выніках праведзенага маніторынгу кіраўніку ўручаны рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

            Юрый Марозаў,

            старшы інспектар ІНіП РАНС.

Print Friendly, PDF & Email