Патрабуюць выпраўлення
Інспектары нагляду і прафілактыкі РАНС правялі маніторынг Эсьмонскага ВПК ДС СШ, дырэктарам якога з’яўляецца Людміла САЛАВЕЙ.
У ходзе маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:
– у памяшканні бібліятэкі электрычныя свяцільнікі эксплуатуюцца без ахоўных плафонаў;
– некалькі дзвярэй выхадаў са школы не абсталяваны лёгкаадкрывальнымі замкамі знутры;
– перад уваходам у дапаможнае памяшканне вучэбнага класа працоўнага навучання лямпа не абаронена ахоўным плафонам і маюцца ўчасткі электрычнай праводкі без ізаляцыі;
– на дзвярах лесвічнай клеткі няспраўныя прылады самазачынення;
– не забяспечана праходжанне сігнала СПА “Молния”.
Па выніках праведзенага маніторынгу кіраўніку ўручаны рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Юрый Марозаў,
старшы інспектар ІНіП РАНС.