Дакументы трымайце ў парадку!
У адпаведнасці з артыкулам 14 Закона РБ “Аб зброі”, а таксама п. 4 гл. 21 Указа Прэзідэнта Беларусі № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах”, адным з абавязковых дакументаў для захоўвання, падаўжэння дазволу на захоўванне, нашэнне паляўнічай зброі з’яўляецца наяўнасць дзяржаўнага пасведчання на права палявання.
Яно выдаецца УП “Белдзяржпаляванне” тэрмінам на 10 гадоў.
Некаторыя ўладальнікі зброі даведваюцца аб неабходнасці замены названага дакумента толькі пры звароце ў органы ўнутраных спраў па падаўжэнне дазволу на захоўванне, нашэнне зброі, што не дазваляе своечасова выканаць дадзеную працэдуру.
З гэтай мэтай неабходна праверыць тэрмін дзеяння вашага пасведчання на права палявання.
Па ўсіх пытаннях адносна абароту зброі можна звярнуцца ў РАУС па тэл. (802232) 70-698.
Прыёмныя дні:
– панядзелак, серада, пятніца – з 8.00 да 13.00;
– аўторак, чацвер – з 15.00 да 20.00;
– субота – з 9.00 да 13.00.
Аляксандр КРОЛ,
старшы інспектар па ДР ААПП РАУС.