Шклоўская выбарчая акруга
Цэнтрвыбаркам Беларусі 6 жніўня прыняў пастанову № 22 “Аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання”.
У адпаведнасці з ёй, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўтвораны 13 выбарчых акруг.
Да Шклоўскай выбарчай акругі № 90 аднесены Бялыніцкі, Круглянскі, Шклоўскі раёны, частка Магілёўскага раёна ў межах Пашкаўскага сельсавета і частка Ленінскага раёна Магілёва.
На тэрыторыі выбарчай акругі пражывае 61045 выбаршчыкаў.
Акруговая выбарчая камісія размяшчаецца па адрасе: г. Шклоў, вул. Ленінская, 76.
Міхась КАРПЕЧАНКА.