Выправілі парушэнні
Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі РАНС быў праведзены маніторынг Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ, дырэктарам якога з’яўляецца Таццяна БАБРОВА.
У ходзе правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, а менавіта:
– дзверы эвакуацыйнага выхаду з лесвічнай клеткі ў тамбур дзіцячага сада не абсталяваны лёгкаадкрывальнымі замкамі;
– праграмы ўводнага і першаснага супрацьпажарнага iнструктажоў не адпавядаюць патрабаванням;
– памяшканне цеплавога вузла выкарыстоўваецца не па функцыянальным прызначэнні;
– тэхнічны персанал не ведае алгарытму дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.
Падчас паўторнага маніторынгу ўстаноўлена, што ўсе парушэнні ліквідаваны.
Дзмітрый ШАЎЧОНАК,
інспектар ІНіП РАНС.