Супрацоўнікі АДАІ РАУС падчас летніх канікул праводзяць са школьнікамі прафілактычныя мерапрыемствы
Супрацоўнікі АДАІ РАУС падчас летніх канікул праводзяць са школьнікамі прафілактычныя мерапрыемствы па захаванні правілаў дарожнага руху і прыцягненні ўвагі да працы дзяржаўтаінспектараў.
З гэтай нагоды яны завіталі да выхаванцаў дзіцячага лагера дзённага знаходжання ў СШ №2, дзе прадэманстравалі хлопчыкам асаблівасці сваёй працы, інструменты, якімі карыстаюцца падчас трывожных і штодзённых выездаў.
Дзеці мелі магчымасць пабываць унутры патрульнага аўтамабіля ДАІ, прымерыць на сябе спецыяльную амуніцыю: браніраваную камізэльку, каску…
Інспектары ДАІ Андрэй ПАЦЮПІН і Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ нагадалі рабятам аб правілах паводзін на дарозе, падчас руху на веласіпедах і ў якіх выпадках выклікаць супрацоўнікаў ДАІ. Напрыканцы сустрэчы яны пажадалі дзецям заўсёды быць уважлівымі на дарогах і нагадваць аб гэтым сваім малодшым сябрам.
Тэкст і фота
Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.