У цэнтры ўвагі — дзеці!
У рамках рэспубліканскай акцыі “У цэнтры ўвагі — дзеці!” работнікі РАНС сумесна з РК ГА “БРСМ” правялі прафілактычнае мерапрыемства ў магазіне “Тавары для дзяцей”.
Асноўная ўвага была звернута на тлумачальную гутарку з бацькамі, прыцягненне ўвагі да праблем траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду.
Таксама прысутным былі прадэманстраваны баявое адзенне ратавальнікаў-пажарных, першасныя сродкі пажаратушэння, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Кожны юны ўдзельнік акцыі атрымаў наглядную прадукцыю ад МНС.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.