З мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам непаўналетніх 30 жніўня на тэрыторыі нашай краіны праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
Пройдзе ён пад дэвізам: “Бяспечны шлях у школу – задача дарослых!”.
Супрацоўнікі АДАІ РАУС наведаюць школы раёна, каб ў даступнай форме нагадаць дзецям асноўныя правілы дарожнай бяспекі – праз гутаркі, віктарыны, гульні і конкурсы. Побач з установамі адукацыі пройдуць рэйды па недапушчэнні парушэнняў правіл дарожнага руху.
З пачатку бягучага года на тэрыторыі вобласці адбыліся 28 ДТЗ з удзелам непаўналетніх. 1 падлетак загінуў, 27 атрымалі траўмы.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць дарослым: ад таго, як вы навучыце дзяцей паводзінам на дарозе, залежаць ваш спакой і іх бяспека.
Будзьце прыкладам для сваіх дзяцей, строга выконвайце правілы дарожнага руху.
Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,
інспектар АДАІ РАУС.