23 жніўня на чыгуначнай станцыі Друць супрацоўнікамі РАУС сумесна з РК ГА “БРСМ” і дзяжурнымі па станцыі праведзена прафілактычная акцыя “Стоп – няправільны крок!”.

Грамадзян інфармавалі аб правілах знаходжання на чыгуначных пуцях, мерах па зніжэнні выпадкаў траўматызму, а таксама папярэдзілі наконт супрацьпраўных дзеянняў на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Пасажырам раздадзены прафілактычныя лістоўкі, буклеты.

У ходзе правядзення акцыі выяўлены адміністрацыйныя правапарушэнні па арт. 18.15 КаАП РБ (парушэнне правілаў праезду чыгуначнага пераезду), ч 1 арт. 18.16 КаАП (кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення), ч 1 арт. 18.19 КаАП (кіраванне транспартам асобай, якая не мае права кіравання ім), ч 5 арт. 18.12 КаАП (кіраванне без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху).

                        Аляксандр КРОЛ,

         старшы інспектар па ДР ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email