Адпачылі дружна і з карысцю
Апошні дзень лета супрацоўнікі РАУС правялі разам з сем’ямі на беразе возера ў вёсцы Вольніца.
Начальнік РАУС Дзмітрый ПАЎЛОВІЧ адзначыў, што такія сустрэчы ў нефармальнай абстаноўцы ўмацоўваюць калектыў, ствараюць у ім атмасферу сяброўства і ўзаемапавагі.
І сапраўды, служба ў міліцыі забірае шмат часу і сіл, таму агульныя карпаратыўныя мерапрыемствы дадаюць у жыццё яркія і пазітыўныя ноткі.
Для дзяцей і дарослых была арганізавана насычаная спартыўная праграма, праводзіліся спаборніцтвы па валейболе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, перацягванні каната і рыбалцы. Дзеці супрацоўнікаў міліцыі арганізавалі яшчэ і выставу малюнкаў.
Пераможцамі спартыўных баталій па валейболе стала зборная АДАІ і дзяжурнай службы, лепшай у перацягванні каната прызнана каманда АКВ РАУС. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі перамогу святкаваў Аляксандр КРОЛ, сярод жанчын – Кацярына СУЗДАЛЕВА. Не было роўных у спаборніцтвах па дартсе начальніку АКВ РАУС Аляксандру БАЛДЫШЭЎСКАМУ. Лепшай у конкурсе тэматычных малюнкаў стала Ганна ПАЦЮПІНА.
Усе пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі, а дзеці яшчэ і салодкія пачастункі. Але ж падчас свята ніхто не застаўся галодным. Удзельнікі мерапрыемства частаваліся гарачай юшкай, салдацкай кашай і шашлыкамі.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК,
фота аўтара.