Загінула дзяўчына
У нядзелю, 1 верасня, ДТЗ са смяротным зыходам адбылося непадалёку ад райцэнтра на аўтадарозе Быхаў – Бялынічы.
Вадзіцель аўтамабіля “Рэно”, у якім ехалі двое пасажыраў, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы кювет і сутыкнуўся з дрэвам.
У выніку трагедыі загінула маладая дзяўчына, якая знаходзілася на заднім сядзенні. Вадзіцель і мужчына-пасажыр атрымалі траўмы і шпіталізаваны.
Па папярэдняй інфармацыі вадзіцель знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. АДАІ РАУС праводзіцца разбіральніцтва.
Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,
інспектар АДАІ РАУС.