У цэнтры ўвагі — дзеці!
Практычна чвэрць ад агульнай колькасці пажараў адбываецца з-за гульні дзяцей з агнём або награвальнымі прыборамі.
Узяць запалкі і, капіруючы бацькоў, падпаліць паперу, уключыць у электрасетку прас і зрабіць у доме касцёр, які калісьці палілі на прыродзе, – усе гэтыя маленькія дзеянні часта прыводзяць да вялікай бяды. Таму лепшым спосабам прадбачыць няшчасныя выпадкі з дзецьмі – не пакідаць іх без нагляду. А калі гэта не заўсёды магчыма, загадзя паклапаціцца пра іх бяспеку.
Па 10 верасня ў два этапы праходзіць прафілактычная акцыя РАНС “У цэнтры ўвагі — дзеці!”.
1-й этап адбыўся ў магазіне “Тавары для дзяцей”. У ім размясцілася тэматычная зона з супрацьпажарнай атрыбутыкай і інтэрактыўная навучальная пляцоўка для прыцягнення ўвагі да магчымых надзвычайных сітуацый. У якасці экспертаў выступілі інспектары МНС, якія распавядалі бацькам аб правілах бяспечных паводзін, якім трэба навучыць дзяцей. Пакупнікі атрымлівалі яркія брашуры, буклеты, памяткі, якія дапамагаюць эфектыўна запамінаць правілы бяспекі і звяртацца да іх у любы зручны час.
Другі этап, прымеркаваны да Адзінага дня бяспекі, праходзіць па 10 верасня. У гэты перыяд ратавальнікі наведваюць установы адукацыі, прадпрыемствы і арганізацыі. Важнае месца адводзіцца рабоце з дарослымі: для бацькоў і ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый праходзяць гутаркі, прысвечаныя тэме бяспекі.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.