Эканомія не забяспечваецца

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці на пасяджэнні калегіі разгледжаны вынікі кантролю за мерамі па эканоміі каштарыснага кошту будаўніцтва аб’ектаў, што фінансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама пошуку рэзерваў яе зніжэння, якія прымаюцца дзяржаўнымі заказчыкамі і праектнымі арганізацыямі.

Паводле ацэнкі Камітэта, належная эканомія бюджэтных сродкаў пры ініцыяванні будаўніцтва дзяржаўных аб’ектаў у вобласці пакуль не забяспечваецца.

Пра гэта сведчыць эканомія кошту будаўніцтва 110-ці дзяржаўных аб’ектаў (22,8 млн. рублёў), дасягнутая ў 2018 годзе, студзені-маі 2019 г. у выніку рэалізацыі ўнесеных Камітэтам прапаноў па аптымізацыі праектных рашэнняў.

Асноўныя прычыны такога становішча: фармальны падыход заказчыкаў да эканомнага фарміравання кошту будаўніцтва аб’ектаў пры выдачы імі заданняў на праектаванне; неналежная прапрацоўка праектнымі арганізацыямі магчымых варыянтаў змяншэння кошту будаўніцтва дзяржаўных аб’ектаў; недастатковая зацікаўленасць удзельнікаў праектавання па беражлівым расходаванні дзяржаўных сродкаў.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email