Темы

Бялынічы рыхтуюцца да свайго перафарматавання

У Бялынічах у першую нядзелю верасня наступнага года пройдзе XXVІІ Дзень беларускага пісьменства.

Гасцей прынята сустракаць радасна, гасцінна і сардэчна, паказваючы і дорачы ім усё самае лепшае, што маецца. А 5-6 верасня 2020 года чакаецца, што да нас прыедзе вельмі шмат гасцей, у тым ліку і высокага службовага статуса. Для таго, каб у іхніх сэрцах і душах засталіся толькі самыя светлыя, самыя добрыя ўражанні пра наш горад, пра бялынічан, трэба рыхтавацца і добра папрацаваць. Ніхто ж не хоча, каб у нашым агульным доме, якім і з’яўляюцца для ўсіх нас Бялынічы, было штосьці не так ці дрэнна. А часу на падрыхтоўку горада да правядзення гэтага значымага агульнанацыянальнага свята, мяркуючы па тых значных пераўтварэннях, якія нам сумесна трэба зрабіць, каб Бялынічы сталі горадам нашай мары, засталося не так і многа. Ужо крыху менш за год.

Горад ужо рыхтуецца да свайго перафарматавання. Працуюць  абласны і раённы арганізацыйныя камітэты па падрыхтоўцы і правядзенні ХХVІІ Дня беларускага пісьменства ў г. Бялынічы, на рабочых нарадах якіх выпрацавана канцэпцыя маштабнай падрыхтоўкі горада да свята і самога правядзення яго. З улікам думкі адпаведных спецыялістаў і мясцовай грамадскасці зараз удакладняюцца пэўныя моманты архітэктурна-планіровачнай перазагрузкі райцэнтра, які, захаваўшы сваю гістарычную аснову, стане сучасным еўрапейскім горадам – камфортным, утульным прыгожым і прывабным.

У рамках правядзення Адзінага дня інфармавання з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый раёна сустрэлася член абласнога аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ХХVІІ Дня беларускага пісьменства, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына МУЗЫЧЭНКА. Яна пазнаёміла іх з праектам канцэпцыі фарміравання адзінай прасторы святкавання ХХVІІ Дня беларускага пісьменства па вуліцы Савецкая, дзе плануецца размяшчэнне пяці тэматычных зон.

У выніку, значна зменіцца знешні выгляд гэтай цэнтральнай гарадской артэрыі, на якой павінна з’явіцца плошча для правядзення масавых святочных мерапрыемстваў (на месцы бібліятэкі, будынак якой плануецца знесці, бо не адпавядае ўсім патрабаванням), а плошча каля райвыканкама ператворыцца ў месца, дзе будуць праходзіць афіцыйныя. Плануецца і значнае абнаўленне Ліпавага гаю, гарадскога стадыёна, у горадзе павінна з’явіцца веладарожка з велапаркоўкамі.

– Свята праходзіць два дні, – сказала Кацярына Музычэнка. – А ўсё тое, што тут будзе зроблена, застанецца тым, хто жыве і будзе жыць у Бялынічах.

Яна заклікала прадстаўнікоў мясцовых грамадскіх аб’яднанняў выказваць не толькі прапановы па напаўненні святочнай канцэпцыі, але і разам з калектывамі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна і самога насельніцтва горада актыўна ўключыцца ў працу па яго добраўпарадкаванні, навядзенні парадку. Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама дарэчы ўспомніла пра адзінадушша і патрыятызм, працавітасць жыхароў Круглага, якія сумесна рыхтавалі свай горад да правядзення абласных “Дажынак”.

– Заўсёды да свята, прыёму гасцей рыхтуюцца ўсе разам, – адзначыла яна. – А працаваць талакой, каб зрабіць добрую справу, “перазагрузіць”, кажучы сённяшняй мовай, свой родны горад не ў навіну і бялынічанам.

У мінулую суботу пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама і старшыні абласнога арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ХХVІІ Дня беларускага пісьменства ў г. Бялынічы Валерыя МАЛАШКІ прайшло чарговае пасяджэнне абласнога аргкамітэта, на якім дэтальна разгледжана тэма добраўпарадкавання да свята нашага горада. Удзельнікі яго віртуальна разам з намеснікам старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магаблвыканкама Аляксандрам БАЛАШЭНКАМ “прайшліся” па ўсіх аб’ектах будучага добраўпарадкавання з вызначэннем канкрэтных відаў будаўнічых работ, якія неабходна выканаць. Плануецца, для прыкладу, што на Ільінскай гары будзе ўзведзена праваслаўная капліца, абнаўленне ў выглядзе правядзення ўнутранага і знешняга рамонту, добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі чакае і царкву ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай. Кінатэатр “Зорка”, куды, як чакаецца, будзе пераведзена раённая і дзіцячая бібліятэкі, атрымае статус медыяцэнтра. Плануецца і значная рэканструкцыя будынка раённага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, які стане адным з асноўных аб’ектаў, рызынкай, свята.

Аўтару гэтых радкоў стала вядома, што музей, як плануецца, будзе мастацка-гістарычнага профілю. Яму перададуць сярод іншых артэфактаў і адну з фрэсак ХVІІ стагоддзя, якія ўдалося выратаваць перад самым пачаткам падрыву манастыра ў 1968 годзе, а таксама спіс іконы Маці Божай Бялыніцкай, створаны адным з мастакоў, што ўдзельнічае зараз у чарговым пленэры па жывапісу “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”.

Чакаюць тэхнічнай мадэрнізацыі, рэканструкцыі, бягучага рамонту і ўсе будынкі па вуліцы Савецкая, якія належаць райспажыўтаварыству, іншым арганізацыям, установам.

На пасяджэнні аргкамітэта была звернута ўвага на стан жыллёвага фонду, які таксама павінен быць на высокім узроўні падрыхтаваны да свята. І не толькі той, што размешчаны па вуліцы Савецкая. Да Дня беларускага пісьменства ідэальны парадак будзе наведзены на кожным падворку жыхароў Бялынічаў, на кожнай прыдамавой тэрыторыі шматпавярховых забудоў. І да выканання гэтых работ павінны падключыцца і самі ўласнікі жылля.

Па заканчэнні пасяджэння аргкамітэта Валерый Малашка ў малой зале РЦК сустрэўся з кіраўнікамі і прадстаўнікамі мясцовых грамадскіх арганізацый, прафсаюзаў, палітычных партый, грамадскасцю райцэнтра.

Паведаміўшы ім, што мерапрыемствы ХХVІІ Дня беларускага пісьменства разгорнуцца па вуліцы Савецкая, ён асабліва падкрэсліў: пры добраўпарадкаванні яе будуць захаваны ўсе яе гістарычныя кропкі.

– У горадзе няма ніводнай плошчы, – сказаў Валерый Малашка. – Фарміруючы новы асяродак, яна будзе створана каля мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Давайце разам падумаем, як яе назваць. Магчыма, ухіл пры гэтым трэба зрабіць у гістарычны кантэкст, паколькі тут у старадаўнія часы быў цэнтр паселішча з касцёлам, царквой, манастыром, рынкавымі радамі…

Намеснік старшыні аблвыканкама пазнаёміў прысутных на сустрэчы і з канцэпцыяй рэканструкцыі плошчы каля райвыканкама, на якой, па задумцы, будуць ладзіцца афіцыйныя мерапрыемствы, расказаў аб тых значных зменах, што чакаюць усе аб’екты Ліпавага гаю.

Да слова, менавіта на плошчы каля райвыканкама будзе дзейнічаць адна з творчых пляцовак ХХVІІ Дня беларускага пісьменства: фестываль прэсы і кніг, тут жа пройдуць прэзентацыі, аўтографсесіі, можна будзе сустрэцца з любімымі пісьменнікамі, набыць іх кнігі, узяць аўтографы…

– Будзе свята, а значыць, і будуць госці, – адзначыў напрыканцы сустрэчы Валерый Малашка. – І да яго трэба рыхтавацца загадзя. Хацеў бы, каб грамадскасць, самі жыхары горада максімальна паўдзельнічалі ў правядзенні падрыхтоўчых работ; каб маладзёжныя арганізацыі аказалі канкрэтную дапамогу ў гэтым пажылым гаспадарам сядзіб і кватэр. І тады ўсё ў нас атрымаецца, і абноўленыя старажытныя Бялынічы годна сустрэнуць гасцей і ўдзельнікаў ХХVІІ Дня беларускага пісьменства, а бялынічане запамінальна правядуць само свята.

МЕРКАВАННІ ўдзельнікаў сустрэчы

Аляксандр ЮШКЕВІЧ,

член раённай арганізацыі воінаў-

інтэрнацыяналістаў:

– Горад павінен дастойна сустрэць гасцей і ўдзельнікаў такога значнага і значымага для ўсёй краіны свята. Гэта, думаю, разумеюць усе бялынічане. Воіны-“афганцы” гатовы аказаць роднаму гораду сваю дапамогу. У баку мы не застанемся.

Інэса ЗАЙКОЎСКАЯ,

першы сакратар райкама КПБ:

– Я ў Бялынічах жыву з 1967 года. Такога маштабнага пераўтварэння горада яшчэ не было, хоць добраўпарадкаванне яго праводзілася.

Зразумела, што на ўсё бюджэтных сродкаў не хопіць. Таму давядзецца папрацаваць усім, паўдзельнічаем у суботніках, навядзём ідэальны парадак на сваіх сядзібах, прыдамавых тэрыторыях шматкватэрных дамоў. Думаю, што кожнаму бялынічаніну будзе да чаго з карысцю для роднага горада і сябе прыкласці свае працавітыя і ўмелыя рукі.

А тое, што гонар правесці ХХVІІ Дзень беларускага пісьменства выпаў Бялынічам, – дык гэта ж вунь якая радасць!

Яўген ЧАРНЯКОЎ,

старшыня райсавета ветэранаў:

– Планы па добраўпарадкаванні горада ўражваюць сваёй маштабнасцю. Каб яны сталі рэальнасцю, а Бялынічы папрыгажэлі, зразумела, давядзецца папрацаваць дзеля гэтага ўсім.

На гэту тэму паразмаўляў ужо з многімі бялынічанамі. Усе ганарацца тым, што іх родны горад стане сталіцай правядзення чарговага Дня беларускага пісьменства і гатовы аказаць пасільную дапамогу па падрыхтоўцы яго да свята.

Марыя КРУГЛІКАВА,

старшыня райкама прафсаюза

работнікаў адукацыі і навукі:

– Правядзенне налета ў Бялынічах Дня беларускага пісьменства і я, і члены нашай прафсаюзнай арганізацыі ўспрынялі з гордасцю і гонарам. Разумеем, што гэта яшчэ і вялікая адказнасць, як і вялікая праца па падрыхтоўцы райцэнтра да свята. Упэўнена, што бялынічане не падвядуць і зробяць свой горад яшчэ больш утульным, а само свята правядуць дастойна.

Марына ШАБУСАВА,

першы сакратар РК “БРСМ”:

– І для маладога пакалення жыхароў Бялынічаў правядзенне ў ім Дня беларускага пісьменства стала падставай для гонару і гордасці за родны край, яго таленавітых ураджэнцаў. Гэта дзякуючы стваральнай працы нашых знакамітых землякоў, іх выбітным дасягненням, літаратурнай творчасці сталіцай свята абраны наш і іхні родны горад. На шчасце, бялыніцкай моладзі ёсць на каго раўняцца, з каго браць прыклад.

Што ж да добраўпарадкавання горада, то і мы, маладое пакаленне, зробім усё магчымае, каб нашы Бялынічы сустрэлі свята ва ўсёй сваёй прыгажосці ды ўнікальнасці.   

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Сталіцамі яго былі Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе (двойчы), Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім.

XXVIІ Дзень беларускага пісьменства 6 верасня 2020 года пройдзе ў Бялынічах.

Последние новости

Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогранулятору

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

22 апреля Государственный комитет судебных экспертиз отмечает 11-летие своего создания

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024
Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024