Праверылі гандлёвую кропку
З мэтай забеспячэння кантролю за станам пажарнай бяспекі работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС правялі маніторынг магазіна ААТ “Магілёўсаюздрук” (дырэктар Уладзімір ПЯТРОВІЧ).
Падчас праверкі былі выяўлены наступныя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:
– аўтаматычная пажарная сігналізацыя “Маланка” знаходзіцца ў няспраўным стане;
– адсутнічае агульнааб’ектавая інструкцыя аб мерах пажарнай бяспекі, з работнікамі не праведзены супрацьпажарныя інструктажы;
– адсутнічае план эвакуацыі людзей пры пажары;
– шляхі эвакуацыі застаўлены староннімі прадметамі;
– адсутнічае стэнд з інфармацыяй аб стане пажарнай бяспекі.
Па выніках маніторынгу дырэктару выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Дзмітрый ШАЎЧОНАК,
інспектар ІНіП РАНС.