Выяўлены шэраг парушэнняў

З мэтай забеспячэння кантролю за станам пажарнай бяспекі работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС праведзены маніторынг дрэваапрацоўчай вытворчасці індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра КУЗНЯЦОВА, размешчанай у вёсцы Камяніца.

У ходзе маніторынгу былі выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:

– будынак не ў поўным аб’ёме ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння;

– адсутнічае агульнааб’ектавая інструкцыя аб мерах пажарнай бяспекі, з работнікамі не праведзены супрацьпажарныя інструктажы;

– памяшканне, будаўнічыя канструкцыі не ачышчаюцца ад гаручага пылу;

– пляцоўка для захоўвання адходаў драўніны не ачышчана ад расліннасці;

– комін печы не адпавядае патрабаванням ТНПА;

– на вытворчай тэрыторыі спальваецца смецце.

Па выніках маніторынгу прадпрымальніку дадзены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

                             Дзмітрый ШАЎЧОНАК,

                        інспектар ІНіП РАНС.

Print Friendly, PDF & Email