Моладзь за бяспеку

У рамках правядзення першага этапа рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку” юныя ратавальнікі БМГАВП, навучэнцы СШ№2 райцэнтра, сумесна з работнікамі РАНС аказалі дапамогу адзінокапражываючаму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Цімафею ГАНЧАРОВУ ў нарыхтоўцы дроў на зіму.

Нагадаем, што ў рамках другога (2-9 кастрычніка) і трэцяга этапаў (10-15 кастрычніка) акцыі актывісты БМГАВП разам з супрацоўнікамі РАНС правядуць навучальныя заняткі для выхаванцаў устаноў адукацыі і дзіцячай дапаможнай школы-інтэрната, МЦ “Ветразь”, на адкрытых пляцоўках, ва ўстановах культуры. Юныя ратавальнікі-пажарныя раскажуць аднагодкам пра сваю дзейнасць, аб праводзімых імі мерапрыемствах, пазнаёмяць бліжэй са сваёй арганізацыяй.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Print Friendly, PDF & Email