Праверылі гандлёвы аб’ект
У аграгарадку Вішоў супрацоўнікі РАНС правялі маніторынг гандлёвых памяшканняў індывідуальнага прадпрымальніка Ірыны КАСЦЮКЕВІЧ.
У ходзе праверкі выяўлены наступныя парушэнні:
— аўтаматычная пажарная сігналізацыя знаходзіцца ў няспраўным стане;
— не заключаны дагавор на планавае тэхнічнае абслугоўванне аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі з арганізацыяй, якая мае ліцэнзію на правядзенне гэтага віду работ.
Дзмітрый ШАЎЧОНАК,
інспектар ІНіП РАНС.